2 красавiка 2025, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі інтэрнэт упаў пяты раз за два тыдні

8
Расейскі інтэрнэт упаў пяты раз за два тыдні

Улады РФ тэстуюць працу «фільтрацыі кантэнту».

У расейскім інтэрнэце адбыўся чарговы збой – на гэты раз у працы «Яндэкса», правайдара «Растэлекома» і мабільных аператараў МТС, Т2, «Білайн», «Мегафон» і Yota. Пра гэта сведчаць звесткі Раскамнагляду і маніторынгавага сэрвісу Downdetector. Таксама паступаюць скаргі на сістэму хуткіх плацяжоў (СХП). Акрамя таго, назіраюцца праблемы з загрузкай прыкладанняў сеткі фастфуду «Смачна і кропка», «Дадо Піца», крамаў «Магніт», сэрвісу дастаўкі «Купер» і базы пошуку нерухомасці ЦЫАН.

У «Яндэксе» паведамілі, што працуюць над аднаўленнем доступу да сваіх прадуктаў. Там удакладнілі, што праблемы ўзніклі праз страту энэргазабеспячэння інфраструктуры аднаго з дата-цэнтраў. Інфармацыю пацвердзілі ў Раскамнаглядзе. Сярод іншага, збоі закранулі сэрвісы, якія выкарыстоўваюць рэсурсы Yandex Cloud. Сярод іх «Яндэкс.Музыка» (блізу 11 тыс. скарг), «Яндэкс.Пэй» (больш за 1,2 тыс) і «Яндэкс.Ежа». Карыстальнікі гавораць пра праблемы з аплатай і пераводамі, спісанне грошай, немагчымасць загрузіць праграму і замовіць ежу.

Гэта ўжо пяты збой рунэту за два тыдні. Апошні быў 27 сакавіка – тады таксама ўпалі сэрвісы «Яндэкса». Раскамнагляд назваў прычынай непаладак «збой на інфраструктуры» кампаніі. 26 сакавіка блізу паўтары гадзіны не працавала СХП і сістэма аплаты праз QR-кодзе. Збой закрануў амаль усе буйныя расейскія банкі (Ашчад, ЗГБ, Альфа-банк, Т-банк) і іх праграмы. Такі самы лёс напаткаў сэрвіс «Яндэкс Пэй». У Раскамнаглядзе заявілі, што збой узнік на інфраструктуры Нацыянальнай сістэмы плацежных картаў (НСПК), якая забяспечвае апрацоўку аперацый картаў «Мір».

24 сакавіка карыстальнікі скардзіліся на непаладкі ў працы анлайн-праграмы Сбера, Рассельгасбанка, гульнявых платформаў Steam, FaceIt і Epic Games Store (EGS), а таксама МТС, «Білайна», «Мегафона» і «Растэлекома». Акрамя таго, назіраліся праблемы з доступам да маркетплэйсу Wildberries і анлайн-кінатэатру Okko. У Раскамнаглядзе заявілі, што прычынай стала выкарыстанне гэтымі платформамі «замежных сэрвераў». Рэгулятар рэкамендаваў ім пераходзіць на «магутнасці расейскіх хостынг-правайдараў».

Чатыры дні таму жыхары Сібіры, Урала і Прымор'я сутыкнуліся з адсутнасцю доступу ў інтэрнэт і збоямі ў працы анлайн-сэрвісаў. Рэгулятар таксама растлумачыў непаладкі «выкарыстаннем замежнай сэрвернай інфраструктуры». Пры гэтым на профільных форумах паведамлялі пра блакаванне Cloudflare – папулярнага амерыканскага сэрвісу, які дае абарону ад DDoS-нападаў, паслугі CDN і DNS-сэрвераў, а таксама сэрвісаў Amazon і Fastly. Выканальны дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў звязваў тое, што адбываецца, са спробамі расейскіх уладаў пратэставаць працу «фільтрацыі кантэнту».

Да гэтага Раскамнагляд заклікаў расейскія кампаніі адмовіцца ад выкарыстання Cloudflare, паколькі ён уключае тэхналогію TLS ECH, якая дазваляе абыходзіць абмежаванні доступу да забароненых у краіне рэсурсаў. У той самы час сэрвіс выкарыстоўвалі тыя сайты, якія знаходзяцца пад рызыкай хакерскіх нападаў, адзначалі адмыслоўцы. Пасля збою 20 сакавіка ў Раскамнаглядзе заявілі пра намер правесці даследаванне залежнасці расейскіх сэрвісаў ад замежнай інфраструктуры дзеля «павышэння бяспекі і ўстойлівасці».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках