2 красавiка 2025, Серада, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўзмацніла электронны бар'ер на мяжы з Беларуссю

1
Польшча ўзмацніла электронны бар'ер на мяжы з Беларуссю
ФОТА: @MON_GOV_PL

Важнае паляпшэнне сістэмы – укараненне сістэмы штучнага інтэлекту.

Польскія ўлады закончылі мадэрнізацыю электроннага бар'ера на адрэзку мяжы з Беларуссю ў Падляшскім ваяводстве. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.

На адрэзку даўжынёю 206 кіламетраў размешчаныя дадатковыя камеры для назірання за знешнім бокам памежнай агароджы. Таксама былі ўстаноўленыя святлодыёдныя лямпы для асвятлення тэхнічнай дарогі ўздоўж плоту і створаныя новыя пункты відэаназірання каля водапрапускных збудаванняў (каналаў, трубаў, тунэляў, якія праходзяць пад агароджай), каб выключыць магчымасць выкарыстання гэтых праходаў для нелегальнага перасячэння мяжы.

Важнае паляпшэнне сістэмы – гэта ўкараненне сістэмы штучнага інтэлекту, якая дапамагае аналізаваць сігналы трывогі ад спецыяльных аптычных кабеляў, пракладзеных уздоўж мяжы. Яны вызначаюць рух ці іншыя незвычайныя з'явы паблізу, а кампутар цяпер сам ацэньвае гэтыя сігналы. Можна меркаваць, што ШІ дапамагае яму адрозніць, напрыклад, жывёлу ад чалавека, які спрабуе парушыць мяжу. Гэта змяншае колькасць падманных трывог і павялічвае эфектыўнасць аховы.

Кошт праведзенай працы склаў больш за 125 млн злотых (блізу 32 млн даляраў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках