Менскае «Дынама» пацярпела першую паразу ад ЦСКА ў плэй-оф КХЛ
- 30.03.2025, 19:47
- 3,682

У складзе маскоўскага клуба тры балы аформіў беларускі форвард Драздоў.
Маскоўскі ЦСКА ўпершыню ў сезоне перамог менскае «Дынама» і скараціў адставанне ў серыі да мінімуму.
Закінутай шайбай у складзе менчукоў вызначыўся нападнік Крыс Цірні. У складзе гаспадароў беларускі форвард Іван Драздоў аформіў 3 (1+2) балы.
Менскае «Дынама» вядзе ў серыі 2:1.
Наступны матч адбудзецца 1 красавіка ў Маскве.