У Беларусі гараць лясы
3- 30.03.2025, 20:13
- 4,376

За дзень выгарала больш за 22 гектары.
Паводле звестак МНС Беларусі, за мінулы дзень у краіне адбылося шэсць лясных пажараў агульнай плошчай больш за 7 гектараў. Самы буйны здарыўся каля вёскі Караб'е Столінскага раёна Берасцейскай вобласці.
Паведамленне пра загаранне паступіла ратавальнікам 29 сакавіка ў 21.30. На месца здарэння накіравалі 11 адзінак тэхнікі і 35 чалавек. Агонь ахапіў пяць гектараў лесу. Да раніцы пажар атрымалася ліквідаваць.
Акрамя таго, у розных рэгіёнах супрацоўнікі МНС патушылі 163 загаранні травы і кустоў на плошчы больш як 15 гектараў. У Гомельскай вобласці, напрыклад, за дзень было 17 такіх выпадкаў на тэрыторыі Брагінскага, Добрушскага, Жлобінскага, Кармянскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Акцябрскага, Рэчыцкага і Рагачоўскага раёнаў.
У трох раёнах Гомельшчыны – Брагінскім, Лельчыцкім і Хойніцкім – нават увялі абмежаванні на наведванне лясоў.