Сабаленка выказалася пра характар беларусаў
12- 30.03.2025, 21:42
- 4,740

ФОТА: GETTY IMAGES
Першая ракетка свету мяркуе, што нацыянальныя рысы характару дапамаглі ёй дамагчыся поспехаў у тэнісе.
Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка пасля перамогі на Miami Open адказала на пытанне аглядальніка «СЭ» пра рысы нацыянальнага характару і іх уплыў на фармаванне чэмпіёнкі.
– Беларусы ўважаюцца за людзей лагодных, працавітых і спакойных. Ці згодны вы з такім апісаннем нацыянальнага характару, наколькі яму адпавядаеце, і што з гэтага зрабіла Вас першай ракеткай свету?
– Мы і праўда лагодныя. Думаю, што беларусы – народ адкрыты, добры і заўсёды рады дапамагчы. Правільна вы сказалі – лагодны. І вельмі працаздольны. Думаю, што гэтая якасць і дапамагла мне стаць той, хто я ёсць.
Наконт спакойнага... Тут не магу гаварыць. Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані ці нешта гэтага кшталту, таму што мой тэмперамент – такі, ха-ха, вельмі эмацыйны. Але ў прынцыпе я змагла яго перамагчы, і цяпер у мяне ёсць кантроль над эмоцыямі.
Нагадаем, што сёння ўначы Арына Сабаленка перамагла на «тысячніку» ў Маямі.