Reuters: ЗША ўвядуць тарыфы супраць усіх краін свету
15- 31.03.2025, 15:11
- 8,988

Трамп назваў дату.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што тарыфы ў адказ, якія ён збіраецца абвясціць на гэтым тыдні, будуць ахопліваць усе краіны, а не толькі невялікую групу з 10-15 краін з найбольшым гандлёвым дысбалансам.
Як гаворыцца ў матэрыяле Reuters, Трамп паабяцаў прадставіць маштабны тарыфны план 2 красавіка, які ён назваў "Днём вызвалення". "Пачнём з усіх краін", – сказаў ён журналістам на борце Air Force One. "Фактычна, з усіх краін, пра якія мы гаворым".
«Трамп разглядае тарыфы як спосаб абароны ўнутранай эканомікі ад несправядлівай глабальнай канкурэнцыі і казырную карту для атрымання найлепшых умоў для ЗША. Аднак асцярогі з нагоды гандлёвай вайны хвалююць рынкі і спараджаюць страхі рэцэсіі ў ЗША», - гаворыцца ў матэрыяле.
Трамп заявіў, што ўвядзе шэраг мытаў у адказ супраць краін, якія спаганяюць мыты з экспарту ЗША, паабяцаўшы адпавядаць мытам гэтых краін.