У Нямеччыне адпрэчылі магчымасць аднаўлення імпарту расейскага газу
1- 31.03.2025, 18:06
- 2,634

ФРГ плануе не аднаўляць пастаўкі газу з РФ нават пасля вайны ва Украіне.
Нямеччына адвыкла ад паставак расейскага газу і не плануе да іх вяртацца, заявіў сустаршыня партыі сацыял-дэмакратаў (СДПГ) Ларс Клінгбайль, яго словы перадае Bloomberg.
Аўтары матэрыялу адзначаюць, што на фоне перамоўнага працэсу што да Украіны з'явіліся «спекуляцыі аб аднаўленні паставак трубаправоднага газу з Расеі», які можа дапамагчы аднаўленню нямецкай эканомікі.
Клінгбайль, якога Bloomberg называе галоўным прэтэндэнтам на пасаду наступнага міністра фінансаў, уважае гэтыя паведамленні неабгрунтаванымі.
Са слоў сустаршыні СДПГ, Нямеччына павінна пазбягаць траплянні ў залежнасць ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Палітык дадаў, што сёння Берлін і Масква далёкія ад нармалізацыі стасункаў праз баявыя дзеянні ва Украіне.