Паляк Банька стаў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка WADA
- 31.03.2025, 18:08
- 1,188

Ён узначальвае Сусветнае антыдопінгавае агенцтва з 2020 года.
Дзейны прэзідэнт Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Вітольд Банька будзе пераабірацца на гэтую пасаду 29 траўня на безальтэрнатыўнай аснове, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
Выбары пройдуць на анлайн-пасяджэнні рады заснавальнікаў.
Банька ўзначальвае WADA з 2020 года.
На пасаду віцэ-прэзідэнта таксама зарэгістраваны толькі адзін кандыдат - гэта двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў шорт-трэку кітаянка Ян Ян, якая займае гэтую пасаду з 2020 года.
Пасля перавыбрання паўнамоцтвы Банькі і Ян будуць дзейнічаць да канца 2028 года.
У 2024 годзе Банька казаў, што ўважае WADA за арганізацыю вялізнай геапалітычнай значнасці, у якой ёсць у руках свае «атамныя бомбы» ў выглядзе магчымасці ўводзіць санкцыі.
Раней Банька неаднаразова заяўляў аб недаверы да расейскай антыдопінгавай сістэмы.