У Беларусі затрымалі грамадзяніна ЗША
10- 31.03.2025, 18:17
- 14,390

Ён прыехаў у Маладзечна з Літвы, схаваўшыся ў пустым вагоне.
Менскія мытнікі выявілі парушальніка мяжы на чыгуначнай станцыі Маладзечна. Ім выявіўся грамадзянін ЗША, які схаваўся ў пустым вагоне цягніка, што ехаў з Літвы, паведамілі ў Мытным камітэце.
«27-гадовы грамадзянін ЗША перамяшчаўся з Літвы ў адным з парожніх вагонаў чыгуначнага саставу паведамленнем Кена — Маладзечна», — расказалі ў ведамстве.
Іншаземец быў затрыманы трывожнай групай мытні пры дапамозе супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС і ваенізаванай аховы БЧ. Ён быў перададзены для далейшых разбораў пагранічнікам.
