2 красавiка 2025, Серада, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды выдзяляюць 500 мільёнаў еўраў на дроны для Украіны

2
Нідэрланды выдзяляюць 500 мільёнаў еўраў на дроны для Украіны

Гэта частка паскоранага пакета падтрымкі на суму 2 мільярды еўраў.

Урад Нідэрландаў абвясціў аб выдзяленні 500 мільёнаў еўраў на буйны праект распрацоўкі беспілотнікаў для Украіны. Яны дапамогуць Украіне спыняць расейскія атакі на перадавой, паведаміла Міністэрства абароны Нідэрландаў.

Гэта частка паскоранага пакета дапамогі на суму 2 мільярды еўраў для падтрымкі Украіны, які выдзяляюць у 2025 годзе.

Пастанова аб выдзяленні сродкаў была прынятая пасля візіту ва Украіну міністра абароны Нідэрландаў Рубэна Брэкельманса і дзяржаўнага сакратара абароны Гейса Туйнмана.

«Важна абвясціць, што мы даем Украіне 2 мільярды еўраў паскоранай падтрымкі, у тым ліку праект беспілотнікаў коштам 500 мільёнаў еўраў. Гэтыя беспілотнікі зменяць сітуацыю на полі бою і літаральна выратуюць жыццё… Гэта ўмацоўвае пазіцыю Украіны на фронце і за сталом перамоў», - распавёў Брэкельманс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках