Фіцо распавёў, як кіраўніца Еўракамісіі яго паўгадзіны лаяла і называла ідыётам
11- 31.03.2025, 19:48
- 9,598

Фон дэр Ляен не спадабаліся перамовы кіраўніка ўрада Славаччыны з Трампам.
Прэм'ер Славаччыны Роберт Фіцо заявіў, што кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падчас апошняй іх размовы «жахліва лаяла» яго. Са слоў кіраўніка славацкага ўрада, яна называла яго «ідыётам» за перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе ta3.
Фіцо распавёў, што адной з тэм, якую ён разгледзеў у размове з фон дэр Ляен, былі амерыканскія тарыфы супраць Еўропы. З яго слоў, кіраўніца Еўракамісіі была незадаволеная яго перамовамі з Дональдам Трампам.
«Яна мяне жудасна лаяла: «Роберт, што ты нарабіў? З якой нагоды ты вёў такія перамовы з Трампам? Ты нармальны?» Яна лаяла мяне паўгадзіны, што я поўны ідыёт», - распавёў Фіцо.