2 красавiка 2025, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Ізраіль прапанаваў новыя ўмовы перамір'я ў Газе

Reuters: Ізраіль прапанаваў новыя ўмовы перамір'я ў Газе

Размова ідзе пра спыненне агню тэрмінам на 40–50 дзён і вызваленне паловы закладнікаў.

Ізраіль прапанаваў падоўжыць тэрмін перамір'я ў сектары Газа ў абмен на палову закладнікаў, якіх засталося вярнуць з палону тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС. Пра гэта 31 сакавіка напісала Reuters са спасылкай на афіцыйных асобаў Ізраіля.

Агенцтва адзначыла, што пра прапанову новых умоваў перамір'я чыноўнікі расказалі 30 сакавіка, у той час як ізраільскія вайскоўцы абвясцілі абавязковую эвакуацыю палестынскага насельніцтва на поўдні Газы праз запланаваныя там «інтэнсіўныя аперацыі».

Размова ідзе пра спыненне агню тэрмінам на 40–50 дзён і вызваленне паловы з 24 закладнікаў, якіх Ізраіль уважае за жывых, а таксама прыкладна паловы з 35 чалавек, як мяркуецца, загінулых.

Reuters піша, што ў мінулыя выходныя ХАМАС пагадзіўся на прапанову катарскіх і егіпецкіх пасярэднікаў, якая прадугледжвае штотыднёвае вызваленне пяці закладнікаў у абмен на перамір'е.

Вайскоўцы Ізраіля, якія спынілі дапамогу Газе, аднавілі аперацыі 18 сакавіка пасля двух месяцаў перамір'я. Падчас гэтай «цішыні» вызвалілі 33 ізраільскіх закладнікаў і пяцярых грамадзянаў Тайланда ў абмен на прыкладна 2 тыс. палестынскіх зняволеных і затрыманых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках