Камеры на дарогах усё ж пачалі фатаграфаваць аўтамабілі без тэхагляду?
12- 1.04.2025, 10:50
- 17,854

Раней гэтую навіну ў ДАІ назвалі хлуснёй.
Блогер з Маладзечна расказаў, што атрымаў штраф менавіта за адсутнасць тэхагляду пасля таго, як яго сфатаграфавала камера на дарозе.
У выпадку з блогерам штраф за адсутнасць тэхагляду з камеры ён атрымаў на наступны дзень пасля таго, як скончыўся той самы тэхагляд.
Блогеру выпісалі 21 рубель штрафу (0,5 базавых), бо на працягу года ён ужо атрымліваў папярэджанне.
Камера, на якую трапіў маладзечанец, знаходзіцца на дарозе Маладзечна ў вёсцы Красоўшчына.
Нагадаем, 12 сакавіка Гарадзенская ДАІ заявіла, што ў Беларусі ўсе камеры кантролю хуткасці ў аўтаматычным рэжыме правяраюць, ці мае тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіль. Калі тэхагляду няма, то парушальніка сфатаграфуюць. Пасля кіроўца атрымае "ліст шчасця" са штрафам.
Потым сітуацыю растлумачылі ў прэс-службе УДАІ Мінгарвыканкама.
Там адзначылі, што інфармацыя аб фіксацыі тэхагляду звычайнымі камерамі, якая трапіла ў сетку, была памылковай і затым без праверкі была распаўсюджаная многімі інтэрнэт-рэсурсамі. Фактычна, гэта была хлусня.
Аднак, як высветлілася, камеры, якія фіксуюць адсутнасць тэхнічнага агляду, існуюць.