У Заслаўі адбыўся моцны пажар
1- 1.04.2025, 9:06
- 3,808

Узгаранне ахапіла амаль 300 квадратных метраў.
У Заслаўі ў панядзелак адбыўся чарговы пажар на адкрытай тэрыторыі - гарэла сухая трава ў раёне вуліцы Вакзальнай і завулка Рачнога, піша onliner.by.
Са слоў відавочцаў, полымя было дастаткова моцным — у месцах з высокай травой дасягала некалькіх метраў. Уздоўж меліяраванай тэрыторыі агонь хутка распаўсюджваўся, але, на шчасце, не закрануў гаспадарчыя пабудовы і прыватныя дамы.
Узгаранне ахапіла блізу 300 квадратных метраў. Сітуацыю назвалі штатнай і даволі тыповай для гэтага сезона, калі сухая трава лёгка загараецца нават ад маленькай іскры.
Пажар быў хутка ліквідаваны, пагрозы для людзей і жытла не было.





Падобныя ўзгаранні - не рэдкасць вясной, калі людзі пачынаюць прыводзіць у парадак тэрыторыі і часта неасцярожна абыходзяцца з агнём. МНС рэгулярна заклікае грамадзян не паліць траву і паведамляць аб усіх выпадках узгарання на нумар 101.