SpaceX запусціла на арбіту карабель з касмічнымі турыстамі
7- 1.04.2025, 9:11
- 3,220

Яны ляцяць па траекторыі ад полюса да полюса, па якой раней не лятаў ніводзін чалавек.
У панядзелак кампанія Ілана Маска SpaseX адправіла каманду з чатырох прыватных астранаўтаў (турыстаў) на арбіту Зямлі. Яны ляцяць па траекторыі ад полюса да полюса, па якой раней не лятаў ніводзін чалавек.
Пра гэта паведамляе CNN.
Спонсарам і камандзірам місіі SpaceX пад назвай Fram2 стаў мальтыйскі інвестар кітайскага паходжання Чун Ван, які заснаваў кампанію майнінгу біткоінаў. Таксама ў склад экіпажа ўвайшлі яшчэ тры чалавекі: нарвэжскі кінарэжысёр Яніке Мікельсэн, даследчык робататэхнікі з Нямеччыны Рабеа Роге і аўстралійскі падарожнік Эрык Філіпс.
Ван і трое ягоных калег стартавалі на борце капсулы Crew Dragon а 21:47 паводле ўсходняга часу з Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі ў Фларыдзе. Аўтаномны палёт будзе доўжыцца ад трох да пяці дзён. На працягу гэтага палёту яны возьмць удзел у 22 даследчых экспэрыментах».
@Яны… правядуць 22 навуковыя даследаванні, каб дапамагчы чалавецтву ў пашырэнні магчымасцяў доўгатэрміновага даследавання космасу і разумення здароўя чалавека ў космасе. На працягу ўсяго часу знаходжання Fram2 на арбіце экіпаж плануе зрабіць першы рэнтгенаўскі здымак у космасе, выканаць даследаванні практыкаванняў для падтрымання цагліцавай і шкілетнай масы і вырошчваць грыбы ва ўмовах мікрагравітацыі», - гаворыцца ў паведамленні.