2 красавiка 2025, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Пуціна можна паставіць на калені

2
WP: Пуціна можна паставіць на калені

У ЗША ёсць усе інструменты.

Калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разважыць, што менавіта расейскі дыктатар Пуцін перашкаджае ўсталяванню міру ва Украіне, то стукне па РФ санкцыямі і ўзмацненнем вайсковай падтрымкі для Кіева.

Такое меркаванне выказаў аглядальнік выдання The Washington Post (WP) Марк Тысэн. Ён зазначыў, што рэальнасць такая, што Пуцін эканамічна і вайскова слабы і ў яго няма шляху да перамогі над Украінай. “Не ён трымае карты, а Трамп. І ён рыхтуецца іх разыграць”, - адзначыў журналіст.

Ён мяркуе, што расчараванне Трампа дасягнула апагею пасля таго, як Пуцін запатрабаваў зрынання ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і стварэння пераходнага ўрада ва Украіне як умову для заканчэння вайны.

«Пуцін цягне час і не разумее, што ён не ў тым становішчы, каб выстаўляць патрабаванні. Расея надзвычай слабая як у эканамічным, так і ў вайсковым аспекце, а гэта значыць, што ў гэтых перамовах у Трампа ўсе карты на руках», - выказаў меркаванне аглядальнік.

Тысэн адзначыў, што Расея знясіленая, гэта дае Трампу велізарную перавагу. Калі Пуцін адмовіцца ад яго патрабаванняў міру, Трамп можа развязаць кампанію максімальнага ціску на Маскву ў стылі Ірана, і гэта спустошыць РФ.

Аналітык адзначыў, што за 2024 РФ страціла на вайне супраць Украіны больш за 427 тысяч чалавек забітымі або параненымі. Ён зазначыў, што за месяц расейцы нясуць больш страт, чым ЗША панеслі за 20 гадоў вайны ў Афганістане.

«Нават прапуцінскія расейскія аналітыкі прызнаюць, што сярэднестатыстычны расейскі жаўнер цяпер выжывае на перадавой менш за месяц, перш чым яго заб'юць», - напісаў журналіст.

Тысэн канстатаваў, што Пуціну начхаць людзей, але ён таксама нясе надмерныя страты вайсковай тэхнікі. Украіна знішчыла 12 тысяч танкаў і баявых браняваных машын і 13 тысяч артылерыйскіх сістэм у 2024 годзе. Запасы бранятэхнікі ў Пуціна настолькі малыя, што ён быў вымушаны вярнуцца да танкаў і бранятэхнікі савецкай эпохі, некаторыя з якіх датуюцца 1950-мі гадамі. "Ён нават паўторна ўводзіць у эксплуатацыю старыя савецкія танкі, якія выкарыстоўваліся ў якасці рэквізіту для фільмаў на Масфільме", - паведаміў аглядальнік.

Тысэн сказаў, што расейская абаронна-прамысловая база не можа даць рады тэмпам страт і, са слоў аналітыка ISW Джорджа Бароса, РФ страчвае блізу 350 танкавых і артылерыйскіх руляў кожны месяц, а выпускаць за гэты час можа толькі 20.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках