«З рэйса знялі двух чалавек»
4- 1.04.2025, 10:13
- 7,488

Што адбываецца на мяжы Беларусі з Польшчай.
На мяжы Беларусі прадаўжаюцца праверкі і допыты людзей. Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.
Звычайна пра допыты беларусаў у чатах пішуць завуалявана. Але на мінулым тыдні паведамлялі некаторыя падрабязнасці. Напрыклад, што дапытвалі беларусаў, якія не былі дома больш за год:
“РП - РБ, 24/03. А 14.15 выехалі з Варшавы. А 18.05 выехалі з Польшчы. А 18.15 заехалі на мяжу РБ. А 20.15 выехалі з бел. межы. Мы проста праляцелі мяжу, хаця ў нас вельмі шмат з украінскімі пашпартамі, а, акрамя іх, яшчэ выбарачна чалавек 6–7 з расейскімі і беларускімі пашпартамі бралі на размову і праверку тэлефонаў. Цяпер тут ужо некалькі аўтобусаў стаіць”.
“РП - РБ, 25.03.25. А 15.20 заехалі да палякаў. Адзін аўтобус і маршрутка. А 16.17 выехалі ад палякаў на мост. А 16.37 праехалі мост, заехалі да беларусаў. А 16.50 пашпартны кантроль РБ. А 17.43 селі ў аўтобус і чакаем з размоў. А 19.19 заязджаем у Берасце (шукалі зніклага пасажыра). Сам памежны кантроль прайшоў хутка, але з-за пэўных сітуацый прыйшлося чакаць”.
“Аўтобус Вільня - Менск на 14 гадзін [28 сакавіка]. Спазніўся на 1 гадзіну 20 хвілін у Менск. Знялі з рэйса 2 чалавекі на мяжы РБ. Кіроўца казаў, што ў аўтобусе двое з пашпартамі Украіны і двое са згубленымі дакументамі. Знялі, здаецца, апошніх”.
“Варшава - Менск, 28.03.2025. А 18.25 заехалі ў польскі двор. А 18.55 заехалі на мост. У 19.55 прыехалі ў РБ. У 22.10 выехалі з беларускага пункта пропуску. Разам: 4 гадзіны 35 хвілін з гутаркамі. Імчымся ў Менск!”.
“Менск - Вільня. Выезд паводле раскладу а 16.00 [28 сакавіка]. На беларускім баку праходзілі доўга. З кімсьці размаўлялі. Літоўскі бок прайшлі вельмі хутка. Выехалі за шлагбаум а 19.00 паводле літоўскага часу0. З апярэджаннем раскладу ў аэрапорце».
“29.03. "Экалайнс". А 20.20 з аэрапорта. Поўны аўтобус. У літоўцаў 2 чалавекі на пашпартным кантролі, таму прайшлі за гадзіну. Тое ж самае на нашым баку, блізу 30 хвілін чакалі жанчыну з допыту. Уся дарога заняла 6 гадзін”.
“РП - РБ, 29.03.2025. А 02.30 пад'ехалі да мяжы, але перад шлагбаумам было больш за 10 аўтобусаў. А 08.30 прайшлі польскую мяжу. А 13.30 ужо былі ў Берасці. Разам: 11 гадзін. На беларускай старане допыты ўкраінцаў і тых, хто не быў у РБ больш за год”.
“Беларусы [30 сакавіка] выбарачна ў кагосьці торбы глядзелі ўручную, у кагосьці праз сканер пускалі. Даўжэй чакалі людзей з гутаркі і чаргі на заезд, у палякаў усё хутка, нават усе вокны працавалі”.
“РП - РБ, 30.03.25. А 06.10 заехалі за шлагбаум. 06.53 - польская мяжа. А 07.20 выехалі на мост. 09.40 (бел. час) - уезд да шлагбаума РБ. 11.17 - пашпарт, чакаем 4 з допыту. А 13.00 выехалі з мяжы. Уся дарога – 12+ гадзін”.