2 красавiка 2025, Серада, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве пракаментавалі чуткі пра тое, што зніклы жаўнер ЗША апынуўся ў Беларусі

13
У Літве пракаментавалі чуткі пра тое, што зніклы жаўнер ЗША апынуўся ў Беларусі
ФОТА: Josvydas Elinskas | Elta

Чацвёрты вайсковец дагэтуль не знойдзены.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зняпраўдзіла інфармацыю, што грамадзянін ЗША, які быў затрыманы ў Маладзечне ў грузавым вагоне, які прыехаў з Літвы, можа быць звязаны з трагедыяй у Падбрадзе, дзе падчас вучэнняў у выніку затаплення вайсковай машыны трое амерыканскіх вайскоўцаў загінулі, а чацвёрты не знойдзены.

“Служба аховы дзяржаўнай мяжы ўдакладніла факты, якія могуць быць неяк звязаныя з інфармацыяй беларускага боку. Адразу адзначаецца, што тут няма нічога агульнага з падзеямі на палігоне ў Падбрадзе. У Літве некалькі тыдняў грамадзянін ЗША знаходзіўся законна. Памежнікі 26 сакавіка размаўлялі з ім на мяжы з Расеяй, на вакзале ў Кібартаі, а 27 і 30 сакавіка на мяжы з Беларуссю, каля вакзала ў Кяне», - піша Delfi.lt.

Нагадаем, што ўчора Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ў пустым грузавым вагоне знайшлі 27-гадовага амерыканца, які нелегальна патрапіў у Беларусь з Літвы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках