Сі прапанаваў Модзі стасункі ў выглядзе «танга Слана і Цмока»
11- 1.04.2025, 18:50
- 4,010

Старшыня КНР заклікаў Індыю да больш цеснага супрацоўніцтва.
Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) Сі Цзіньпін заклікаў Індыю да больш цеснага супрацоўніцтва, заявіўшы, што стасункі паміж дзвюма краінамі павінны нагадваць «танга дракона і слана» – танец іх сімвалічных жывёлаў. Пра гэта ён паведаміў прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму, паведамляе індыйская тэлекампанія NDTV.
Лідары дзвюх дзяржаваў абмяняліся віншавальнымі пасланнямі ў аўторак з нагоды 75-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў. Гэта адбылося на фоне паступовага зніжэння напружанасці пасля сутыкнення вайскоўцаў Кітая і Індыі на мяжы ў Гімалаях у 2020 годзе.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што суседнім краінам неабходна шукаць шляхі мірнага суіснавання. Ён таксама выказаў гатоўнасць паглыбляць узаемадзеянне і каардынацыю ў ключавых міжнародных пытаннях, а таксама супольна забяспечваць стабільнасць у памежных раёнах.