3 красавiка 2025, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ўпершыню з Другой сусветнай разгарнула за мяжой сталыя войскі

2
Нямеччына ўпершыню з Другой сусветнай разгарнула за мяжой сталыя войскі

ФРГ размесціць войскі ў Літве ля беларускай мяжы.

У Літве прайшла цырымонія афіцыйнага ўступлення ў строй нямецкай бранятанкавай брыгады, паведамляе DPA.

«У нас ёсць дакладная задача. Мы павінны забяспечыць абарону, свабоду і бяспеку нашых літоўскіх хаўруснікаў на ўсходнім флангу NATO», – сказаў камандзір падраздзялення брыгадны генерал Крыстаф Хубер.

Разгортванне 45-й бранятанкавай брыгады пачалося летась, стану канчатковай боегатоўнасці, як мяркуецца, яна дасягне да 2027-га.

Планаваная колькасць падраздзялення – 5 тыс. чалавек (з іх 200 цывільных асобаў, вайскоўцы з танкавага батальёна і батальёна механізаванай пяхоты). Размяшчацца яны будуць у казармах, якія збіраюцца пабудаваць на палігоне Руднінкай пад Вільняй, недалёка ад літоўска-беларускай мяжы (блізу 30 км наўпрост).

Цяпер у Літве знаходзяцца 150 нямецкіх вайскоўцаў, да канца года іх колькасць вырасце да 500. На гэты момант яны карыстаюцца часовай інфраструктурай у ваенных гарадках літоўскага войска.

Politico адзначае, што гэта першае сталае разгортванне войскаў Нямеччыны за мяжой з часоў Другой сусветнай вайны.

Бакі дамовіліся пра разгортванне брыгады ў канцы 2023 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках