3 красавiка 2025, Чацвер, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёрты з зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў знойдзены мёртвым

12
Чацвёрты з зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў знойдзены мёртвым

Пра гэта паведаміла камандаванне войска ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

Чацвёрты з амерыканскіх вайскоўцаў, якія зніклі на вучэннях у Літве на мінулым тыдні, знойдзены мёртвым, паведаміла камандаванне войска ЗША у Еўропе і Афрыцы, паведамляе LRT.

«Чацвёрты салдат войска ЗША (...) быў знойдзены мёртвым недалёка ад Пабрадзе, Літва, 1 красавіка», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай у аўторак.

Войска ЗША 31 сакавіка пацвердзіла гібель траіх зніклых на вучэннях у Літве салдатаў пасля таго, як з балота на палігоне ў Пабрадзе выцягнулі амерыканскую цяжкую браняваную рамонтна-эвакуацыйную машыну (БРЭМ) M88 Hercules.

Машына захраснула на глыбіні блізу чатырох метраў пад прыкладна двухметровым пластом глею.

Ёю кіравалі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, якія служылі ў 1-й бранятанкавай брыгадзе 3-й пяхотнай дывізіі. Яны прапалі без вестак на мінулым тыдні разам з машынай падчас выканання задання «рамонту і буксавання абезрухоўленага тактычнага транспартнага сродку».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках