Украіна гатовая аддаць Кітаю палонных вайскоўцаў: ёсць адна ўмова
3- 6,490

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўжо перадаў адпаведную інфармацыю аб магчымым абмене.
Украінскія абаронцы ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Кітая. Цяпер СБУ праводзіць допыты гэтых палонных. Украіна не мае намеру іх трымаць тут да апошняга і гатова пагадзіцца на абмен. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з журналістамі, паведамляе УНІАН.
Украіна хоча абмяняць кітайскіх вайскоўцаў на ўкраінскіх ваеннапалонных, якія знаходзяцца ў расейскім палоне.
«Гатовыя. Мы перадалі інфармацыю. Мы гатовыя абменьваць на ўкраінскіх воінаў. Я хацеў бы падкрэсліць. Хтосьці ўчора сказаў, што ходзяць чуткі, што мы гатовы абмяняць кітайскіх воінаў на нейкія там справы або размовы з лідарам Кітая. Я хацеў бы сказаць, што гэта абсалютна несур'ёзныя сігналы, бо мы ўсіх палонных мяняем толькі на ўкраінскіх воінаў», - сказаў Зяленскі.