18 красавiка 2025, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стамбуле пачаліся перамовы Расеі і ЗША

2
У Стамбуле пачаліся перамовы Расеі і ЗША

Кансультацыі пройдуць у закрытым фармаце.

У Стамбуле пачаліся расейска-амерыканскія перамовы на ўзроўні дыпламатаў, паведамляе ТАСС 10 красавіка. Перамовы стартавалі а 10:00 паводле менскага часу ў генконсульстве РФ у Стамбуле.

Кансультацыі Расеі і ЗША пройдуць у закрытым фармаце, як і першы раунд, паведаміла расейскае агенцтва, спасылаючыся на крыніцу.

Другі раунд перамоў, як паведаміла раней прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, прысвечаны «нармалізацыі працы дыпламатычных місій».

Расейскую дэлегацыю на перамовах узначаляць пасол РФ у ЗША Аляксандр Дарчыеў, а амерыканскую - намесніца памочніка дзяржсакратара ўа справах Еўропы і Еўразіі Саната Коўлтэр.

Першы раунд перамоваў Расеі і ЗША аб «нармалізацыі работы дыпламатычных місій» прайшоў 27 лютага. Перамовы працягваліся амаль шэсць гадзін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках