20 красавiка 2025, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Дэмакраты хочуць выправадзіць Маска з Белага дома да чэрвеня

5
Axios: Дэмакраты хочуць выправадзіць Маска з Белага дома да чэрвеня

Кампанія пачала ўбірацца ў сілу.

Група дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША пачала мэтанакіраваную кампанію па ліквідацыі мільярдэра Ілана Маска з адміністрацыі Дональда Трампа. Як піша Axios, ад Маска плануюць пазбавіцца да 30 траўня.

Адзначаецца, што дэмакраты засяроджваюцца на юрыдычным патрабаванні, згодна з якім спецыяльныя дзяржаўныя службоўцы - да якіх належыць і Маск - не павінны працаваць даўжэй за 130 дзён.

«Мы патрабуем неадкладнай публічнай заявы ад вашай адміністрацыі, у якой будзе дакладна пазначана, што Маск пойдзе ў адстаўку і перадасць усе паўнамоцтвы па прыняцці пастаноў, як таго патрабуе закон, да 30 траўня», - напісалі 77 дэмакратаў Палаты прадстаўнікоў у лісце прэзідэнту Трампу.

Яны таксама ўказалі, што Маску не будзе дазволена вярнуцца ў якасці спецыяльнага дзяржаўнага службоўцы цягам года «без адмовы ад сваіх кампаній, уключаючы Tesla і SpaceX».

Старшыня Прагрэсіўнай фракцыі Кангрэса Грэг Касар сказаў Axios у інтэрв'ю, што гэта толькі пачатак кампаніі, якая будзе ўбірацца ў сілу.

«Мы вельмі ясна даем зразумець, што грамадскі ціск на рэспубліканцаў будзе толькі ўзмацняцца з гэтага моманту і да 30 траўня», - сказаў ён.

У той жа час, паказвае Axios, Белы дом можа адтэрмінаваць звальненне Маска, выкарыстоўваючы леташнюю запіску Управы ўрадавай этыкі, у якой гаварылася, што неаплатныя дні камандзіровак не залічваюцца ў 130 дзён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках