Трамп ініцыяваў спрашчэнне экспарту амерыканскай зброі і перагляд закупаў Пентагона
5- 10.04.2025, 12:03
- 4,500

Прэзідэнт ЗША падпісаў выканаўчы ўказ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў выканаўчы ўказ аб пераглядзе правіл экспарту вайсковага абсталявання.
Дакумент спрашчае продажы прадукцыі амерыканскіх абаронных кампаній за мяжу. Без гэтага не могуць эфектыўна і надзейна пастаўляць узбраенні ключавым хаўруснікам, заявіў дарадца Белага дома Уіл Шарф падчас цырымоніі падпісання ў Авальным кабінеце.
Указ Трампа прадпісвае Пентагону, Дзярждэпартаменту ЗША і іншым ведамствам перагледзець сістэму міжнародных продажаў амерыканскай зброі ўзбраенняў, прадугледзеўшы, напрыклад, стымуляванне стварэння працоўных месцаў і падтрымку прыбыткаў абаронных кампаній.
Чакаецца, што новы падыход будзе садзейнічаць росту продажаў такіх кампаній, як Lockheed Martin, RTX (Raytheon Technologies) і Boeing, адзначае Reuters.
Паводле дзейнага заканадаўства ЗША Кангрэс мае права пераглядаць экспартныя пагадненні ў залежнасці ад статусу партнёрства хаўрусніка і аб'ёму продажаў, гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, 9 красавіка Трамп падпісаў выканаўчы ўказ аб рэвізіі сістэмы закупаў у Пентагоне. Мадэрнізацыя накіраваная на тое, каб мінабароны магло «хутчэй адаптавацца да новых выклікаў», растлумачыў Шарф.