FT: Амерыканскія акцыі ўзляцелі пасля «адмовы» Трампа ад гандлёвай вайны
3- 10.04.2025, 12:20
- 3,580

10 красавіка стала найлепшым для індэкса з 2008 года.
Пастанова прэзідэнта ЗША Дональд Трампа аб 90-дзённай паўзе ва ўвядзенні дадатковых тарыфаў у дачыненні да краін, гатовых да перамоў, прывяла да імклівага росту акцый. Гэты крок успрынялі як адмову ад поўнамаштабнай гандлёвай вайны.
Выданне Financial Times піша, што амерыканскія акцыі падскочылі адразу пасля заявы Трампа, а індэкс S&P 500 вырас на 9,5%. Пры гэтым японскі індэкс Topix вырас на 8%, а тайваньскі Taiex – на 9,3%. Індэкс Stoxx Europe 600 вырас на 5,5% у пачатку таргоў, нямецкі Dax падняўся на 8,3%, а FTSE 100 – на 6,1%.
Маштабнае ралі амерыканскіх акцый павялічыла рынкавы кошт S&P 500 прыкладна на 4,3 трлн даляраў. 10 красавіка стала найлепшым для індэкса з 2008 года, а для Nasdaq з 2001 года – індэкс падняўся аж на 12%.
Распродаж дзяржаўных пазыковых абавязанняў ЗША - асновы сусветнай фінансавай сістэмы - аслаб пасля пастановы Трампа і аўкцыёну казначэйскіх абавязанняў, які паказаў высокі міжнародны попыт. Прыбытковасць 10-гадовых аблігацый, якая ў сераду вырасла на 0,24%, скончыла дзень у Нью-Ёрку ростам на 0,08% да 4,35%.
Банкі Уол-стрыт папярэджвалі, што тарыфы прывядуць эканоміку ЗША да рэцэсіі, адначасова падвышаючы інфляцыю і беспрацоўе.
Пры гэтым Reuters піша, што на фоне абвастрэння паміж ЗША і Кітаем золата падаражэла больш як на 1% на фоне абвастрэння гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем. Так, спотавае золата вырасла на 1,2% да 3 120,01 даляра за ўнцыю, а амерыканскія ф'ючэрсы на золата выраслі на 1,9% да 3 137,20 даляра.
«Калі мы ўступім у перыяд павольнага росту, што з'яўляецца нашым базавым сцэнарам, мы думаем, што стаўкі ў канчатковым выніку знізяцца і падштурхнуць золата да росту, бо інфляцыйныя праблемы ўсё яшчэ будуць з намі большую частку года праз уплыў мытаў. У канчатковым выніку мы ўбачым 3 200 даляраў, магчыма, да канца месяца, калі не раней», - мяркуе аналітык Marex Эдвард Мэір.
Золата падаражэла больш чым на 18% за 2025 год, чаму шмат у чым спрыялі мыты Трампа, чаканні зніжэння адсоткавых ставак Федэральнай рэзервовай сістэмай, геапалітычная напружанасць на Блізкім Усходзе і Украіне, актыўныя куплі цэнтральных банкаў і рост інвестыцый у біржавыя фонды, забяспечаныя золатам. Калі інфляцыйны ціск прымусіць ФРС павышаць адсоткавыя стаўкі, метал страціць прывабнасць.
Варта адзначыць, што спотавае срэбра падаражэла на 0,7% да 31,24 даляра за ўнцыю, плаціна вырасла на 0,2% да 938,95 даляра, а паладый патаннеў на 0,6% да 926,41 даляра.