19 красавiка 2025, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

4
Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Аўтобус ездзіць па няцотных днях.

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі няцотнымі днямі. Аўтобус выязджае ўвечар.

Вялікі аўтобус з кандыцыянерам, разеткамі і тэлевізарам і выязджае са слонімскага аўтавакзала а 20:20. Згодна з раскладам ён павінен прыбываць у Беласток а 00:20, у Варшаву - а 04:50. Кошт білета не залежыць ад канчатковага пункта - 140 рублёў, аплата магчымая толькі карткай. Пакуль у раскладзе рэйсы толькі няцотнымі днямі. Той жа самы аўтобус няцотнымі днямі выязджае з Ліды а 19.00, кошт квітка такі ж.

З Гародні ў Варшаву штодзень адпраўляецца 6-10 рэйсаў, з іх звычайна два-пяць выконвае вялікі аўтобус. Кошт білета крыху большы — 150 рублёў.

Мяркуючы з паведамленняў у чатах, прысвечаных мяжы, прыехаць згодна з раскладам не атрымаецца. Актуальны час праходжання мяжы на памежным пераходзе "Брэст-Тэрэспаль" для аўтобусаў у бок Польшчы ў сярэдзіне тыдня складае блізу 12 гадзін (чарга з 12-13 аўтобусаў). У зваротным кірунку чакаць даводзіцца менш - блізу 6 гадзін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках