18 красавiка 2025, Пятніца, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лякарні Санкт-Пецярбурга вайсковец спецыяльнага прызначэння стрэліў у «героя СВА»

19
У лякарні Санкт-Пецярбурга вайсковец спецыяльнага прызначэння стрэліў у «героя СВА»

Канфлікт пачаўся пасля таго, як яны разам выпілі.

У Аляксандраўскай лякарні Санкт-Пецярбургу вайсковец стрэліў ва ўдзельніка вайны ва Украіне, з якім знаходзіўся ў адной палаце, той патрапіў у рэанімацыю, піша «Фантанка». Абодва мужчыны, паводле звестак выдання, былі п'яныя.

Канфлікт двух пацыентаў пачаўся пасля таго, як яны разам выпілі, гаворыцца ў артыкуле. Паводле папярэдняй інфармацыі, 43-гадовы баец 22-й брыгады спецыяльнага прызначэння стрэліў у 34-гадовага ўдзельніка СВА, які быў сюды пераведзены з Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава з "невядомай прычыне".

Апошні атрымаў раненні шыі, правага пляча і грудной клеткі, піша «Фантанка».

«Спецназаўца з 22-й брыгады даставілі ў 23-і аддзел паліцыі Неўскага раёна. Удзельніка СВА, які атрымаў раненні ў шыю, грудзі і плячо, змясцілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане», - гаворыцца ў матэрыяле.

Выданне ўдакладняе, што спецназавец ужыў сігнальную прыладу «Бульдог», якая страляе будаўнічымі патронамі і гумовымі шарыкамі. «Фантанка» паведаміла, што ў мужчыны канфіскавалі «пускавую прыладу, якая свабодна прадаецца на маркетплейсах, 96 будаўнічых патронаў і 98 гумавых шарыкаў».

Камітэт ахове здароўя Санкт-Пецярбурга пацвердзіў інфармацыю аб інцыдэнце ў Аляксандраўскай лякарні, дзе, са звестак ведамства, адбыўся канфлікт паміж двума пацыентамі-вайскоўцамі, якія знаходзіліся ў спецыялізаваным хірургічным аддзяленні.

«Падчас інцыдэнту была ўжытая пластыкавая пускавая прылада, якая не з'яўляецца баявой ці траўматычнай зброяй. Адзін з пацыентаў атрымаў нязначныя траўмы, зараз знаходзіцца ў аддзяленні і заўтра плануецца да выпіскі. Другі пацыент быў перададзены вайсковай паліцыі», - паведамілі ў камітэце.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках