18 красавiка 2025, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм ураджэнца Беларусі ўключаны ў праграму Канскага фестывалю

1
Фільм ураджэнца Беларусі ўключаны ў праграму Канскага фестывалю
Сяргей Лазніца

Сяргей Лазніца зняў фільм пра маладзёна, які кідае выклік сістэме і адпраўляецца на пошукі справядлівасці.

Фільм украінска-беларускага кінарэжысёра Сяргея Лазніцы "Два пракуроры" ўключаны ў конкурсную праграму Канскага міжнароднага кінафестывалю, які пройдзе ў траўні. Усяго ў праграме 19 фільмаў.

Сцэнар фільма “Два пракуроры” напісаны Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Георгія Дзямідава пра сталінскія рэпрэсіі. Дзеянне адбываецца ў Бранску, у 1937 годзе. Гэта прытча пра маладзёна, які кідае выклік сістэме масавага знішчэння і адпраўляецца на пошукі справядлівасці.

“Немагчыма зразумець сучасную Расею без ведання пра ГУЛАГу. Немагчыма зразумець прыроду зла, якое разраслося і расцвіло на гэтай тэрыторыі, не маючы ведаў пра яго карані і вытокі... Сёння ўвесь свет жахаецца жахлівым злачынствам, якія робяць расейскія акупанты ва Украіне. Аднак для тых з нас, хто вывучаў савецкую і постсавецкую гісторыю, гэтыя злачынствы падаюцца наканаванымі і амаль непазбежнымі. Прыйшоў час паглядзець проста ў вочы савецкаму монстру. Яго трэба зразумець, каб перамагчы”, - сказаў пра свой новы фільм Сяргей Лазніца.

"Два пракуроры" – супольная вытворчасць кінакампаній Францыі, Нідэрландаў, Нямеччыны, Латвіі, Літвы і Румыніі. Сярод выканаўцаў галоўных роляў – расейскія акторы Аляксандр Філіпенка, Анатоль Белы і Аляксандр Кузняцоў, якія выступілі супраць уварвання Расеі ва Украіну і з'ехалі з краіны.

Канскі міжнародны кінафестываль сёлета праводзіцца 78-ым разам. Журы фестывалю ўзначаліць французская акторка Жульет Бінош.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках