Відэафакт: Расейскі акупант здаецца ў палон украінскаму дрону
3- 10.04.2025, 19:44
- 6,386

Вайсковец РФ прыйшоў «у госці» да ўкраінцаў не з пустымі рукамі.
Пасля прамога трапляння ў варожы бліндаж расейскі акупант надумвае здацца ў палон дрону.
Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Бутусаў плюс».
Цікава, што падчас прытрымлівання за ўкраінскім дронам расейскі салдат заўважыў «мавік», які ляжыць на абочыне дарогі, і са згоды аператара дрона падбраў яго, каб ісці «ў госці» не з пустымі рукамі.