18 красавiка 2025, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць вялікае паляванне на расейскі «ценявы флот»

8
ЗША рыхтуюць вялікае паляванне на расейскі «ценявы флот»

РФ можа пазбавіцца сваёй нафты.

Так званы расейскі «ценявы флот», пры дапамозе якога РФ пастаўляе сваю нафту ў абыход заходніх санкцый, рызыкуе сутыкнуцца з узмацненнем жорсткасці мер.

Амерыканскія сенатары ўнеслі ў Кангрэс законапраект, якім прапануецца дазволіць канфіскацыю нафты з расейскіх танкераў, якія апынуліся ў санкцыйным спісе Мінфіна ЗША, інфармуе Reuters.

У выпадку зацвярджэння законапраекта канфіскаваная сыравіна будзе прададзеная, а атрыманыя сродкі пойдуць на выплату дзяржаўнай запазычанасці ЗША. Для паляпшэння кантролю за выкананнем абмежаванняў прапануецца стварыць спецыяльны фонд пры Мінфіне з бюджэтам на 150 млн даляраў.

Дакумент таксама пашырае абмен выведвальнай інфармацыяй і дае праваахоўным органам дадатковыя інструменты для барацьбы з нелегальнымі нафтавымі гандлёвымі сеткамі, расказаў адзін з аўтараў праекта Джоні Эрнст, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю.

Са слоў сэнатара, гэты законапраект не толькі дапаможа супрацьстаяць спробам Масквы абысці амерыканскія санкцыі, але і дасць ЗША магчымасць выкарыстоўваць канфіскаваныя актывы.

У амерыканскі санкцыйны спіс уключаныя дзве сотні суднаў, якія перавозілі расейскую нафту. Найбольш адчувальны ўдар па «ценявым флоце» быў нанесены ў студзені, калі адміністрацыя папярэдняга гаспадара Белага дома Джо Байдэна наклала санкцыі на 180 танкераў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках