19 красавiка 2025, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску банкруціцца рэзідэнт «Вялікага каменя»

5
У Менску банкруціцца рэзідэнт «Вялікага каменя»

Кампанія прыдумала разумныя капсулы для працы і адпачынку.

У Менску банкруціцца кампанія «ХоўмЛэнд Груп», якая прыдумала разумныя шумаізаляваныя кабіны для адпачынку і працы. Справу разгледзелі 1 красавіка ў Эканамічным судзе сталіцы. Гэта вынікае са звестак адзінага дзяржрэестра звестак аб банкруцтве.

Летась уладальнік кампаніі Віталь Дзмітрыеў пачаў працэдуру ліквідацыі, але падчас яе высветлілася, што пазык у фірмы на 864 тысячы рублёў, а з актываў - толькі запазычанасць іншых кампаній перад ёй прыкладна на 6,8 тысячы. Таму ліквідатар падаў заяву аб банкруцтве.

Кампанія ўвайшла ў індустрыяльны парк «Вялікі камень» у 2022 годзе. Тады паведамлялася, што яна будзе выпускаць «аэракапсулы» - шматфункцыянальныя ізаляваныя кабіны з кіраваннем рэчаў праз інтэрнэт. Гэты праект заняў другое месца на рэспубліканскім конкурсе інавацый у 2021 годзе.

Распрацоўку планавалі выкарыстоўваць у офісах, аэрапортах і гандлёвых цэнтрах - як для працы, так і для адпачынку. Аднак рэалізацыя, відавочна, спынілася, а кампанія не справілася з фінансавымі абавязкамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках