18 красавiка 2025, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сон на «інаўгурацыі» Лукашэнкі не перашкодзіў чыноўніцы атрымаць новую пасаду

2
Сон на «інаўгурацыі» Лукашэнкі не перашкодзіў чыноўніцы атрымаць новую пасаду

Ейная кандыдатура была ўзгоднена яшчэ месяц таму.

Савет Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў 10 красавіка абраў сваёй кіраўніцай Алену Клічкоўскую, якая да гэтага больш за 10 гадоў узначальвала ўправу спраў Гомельскага аблвыканкама. Не перашкодзіла гэтаму і тое, што чыноўніца заснула на «інаўгурацыі» Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка, піша «Флагшток».

Выданне зазначае, што абранне Алены Клічкоўскай кіраўніцай прафсаюзаў Гомельшчыны было фармальнасцю, бо ейная кандыдатура была ўзгодненая яшчэ месяц таму.

Новы кіраўнік прафсаюзаў назваў сваімі задачамі рост колькасці сяброў прафсаюза ў недзяржаўным сектары эканомікі, а таксама «выхаванне моладзі, павелічэнне грамадзянска-патрыятычных акцый».

Клічкоўская стала вядомай пасля таго, як на «інаўгурацыі» Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка ці то заснула, ці то доўга сядзела з заплюшчанымі вачамі. Праз два дні яна была адпраўленая ў адстаўку, але як высветлілася, толькі для таго, каб заняць новую пасаду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках