18 красавiка 2025, Пятніца, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісторыюс абвясціў аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне

3
Пісторыюс абвясціў аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне

Супольнікі Украіны праводзяць саміт у Брусэлі.

Міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс, які, як чакаецца, захавае сваю пасаду ў новым кааліцыйным урадзе, абвясціў аб новым пакеце вайсковай дапамогі Украіне.

Як паведамляе The Guardian (пераклад — сайт Charter97.org), выступаючы перад журналістамі па прыбыцці ў штаб-кватэру NАТО ў Брусэлі, Пісторыюс пацвердзіў, што Нямеччына перадасць Украіне яшчэ чатыры сістэмы СПА IRIS-T з ракетамі, а таксама дадаткова 30 ракет для комплексаў Patriot.

Акрамя таго, міністр зазначыў, што будзе абмяркоўвацца запыт Кіева на вытворчасць ракет паводле ліцэнзіі на тэрыторыі Украіны.

Журналісты таксама спыталі Пісторыюса аб планах стварэння "групы ўпэўненасці" - патэнцыйнага вайсковага кантынгенту еўрапейскіх краін ва Украіне. Аднак міністр адмовіўся каментаваць гэтую ініцыятыву ў адкрытым фармаце.

«Мы знойдзем спосаб дабіцца жаданага. Але да таго часу такія пытанні лепш абмяркоўваць унутры, а не публічна», - падкрэсліў Пісторыюс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках