18 красавiка 2025, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рынку працы Беларусі склалася нетыповая сітуацыя

25
На рынку працы Беларусі склалася нетыповая сітуацыя

Колькасць вакансій наблізілася да псіхалагічнай адзнакі.

У Беларусі працягвае нарастаць дэфіцыт кадраў. На 11 красавіка агулам у краіне патрабуецца крыху больш за 198 тысяч работнікаў. Для параўнання: на 3 сакавіка трэба было 188,7 тысячы чалавек, а ў сярэдзіне студзеня - амаль 182,3 тысячы, піша «Зеркало».

Як выглядае сітуацыя па рэгіёнах

Больш за ўсё вакансій налічваецца ў Менску - крыху больш за 54 тысячы. Для параўнання: у Менскай вобласці - 32,9 тысячы, у Берасцейскай - амаль 25,1 тысячы.

Нагадаем, у Мінпрацы раней заяўлялі, што менавіта сталіца і гэтыя два рэгіёны «дэманструюць высокую патрэбу ў кадрах».

Якія ў наймальнікаў грашовыя абяцанні

Што тычыцца заробкаў, якія прапануюць наймальнікі, то ад 1000 рублёў і вышэй гатовы плаціць амаль па 130,9 тысячы вакансій. Як правіла, у аб'явах паказваюць сумы да выплаты падаткаў, гэта значыць на рукі выйдзе менш. Пры гэтым прыкладна для 11 тысяч прапаноў абяцаюць заробкі да мінімальнага, які зараз складае 726 рублёў. Часцяком такія вакансіі прадугледжваюць частковую занятасць.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках