19 красавiка 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп упершыню выказаўся пра кітайцаў, якія ваююць на баку РФ

5
Трамп упершыню выказаўся пра кітайцаў, якія ваююць на баку РФ

Амерыканская адміністрацыя вывучае гэтае пытанне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у адказе на пытанне журналіста, што ён будзе рабіць з Кітаем, пасля таго, як стала вядома, што грамадзяне КНР ваююць на баку РФ, заявіў, што амерыканская адміністрацыя «вывучае гэтае пытанне».

Аб гэтым прэзідэнт ЗША заявіў на пасяджэнні кабінета міністраў у Белым доме.

Гаворка ішла пра тарыфы, якія Дональд Трамп увёў супраць Кітая. Журналіст спытаў, што ён можа сказаць аб тым, што кітайцы ваююць на баку Расеі ў вайне РФ супраць Украіны.

«Украінцы кажуць, што ў іх ёсць довады гэтага...Ці могуць ЗША пацвердзіць гэта, і калі так, то што ЗША плануюць зрабіць з Кітаем?», - спытаў журналіст.

«Мы вывучаем гэта», – паведаміў Трамп і працягнуў у сваёй звычайна манеры, зноў заявіўшы, што «2500 маладых людзей гінуць кожны тыдзень, украінцаў і расейцаў».

Фота: СБУ|Адзін з кітайскіх жаўнераў, узяты ў палон УСУ
Адзін з кітайскіх жаўнераў, узяты ў палон УСУ
Фота: Уладзімір Зяленскі Telegram-канал

«Яны не амерыканцы, але яны людзі і мы глядзім, ці можам мы спыніць гэта. І я думаю, мы дамагаемся прагрэсу», - заявіў прэзідэнт ЗША і паведаміў, што спадзяецца ўкласці ўгоду з Расеяй і Украінай, каб спыніць баявыя дзеянні.

«Гэта так бессэнсоўна. Гэта так жахліва. Гэтага б ніколі не адбылося, калі б я быў прэзідэнтам», - паўтарыў Трамп.

Вярнуўшыся да тэмы Кітая і лідара КНР Сі Цзіньпіня Трамп паведаміў, што ўпэўнены, што яны змогуць зладзіць, хоць да гэтага ён казаў, што Кітай абкрадаў ЗША больш, чым хто-небудзь.

«Я адчуваю вялікую павагу да прэзідэнта Сі. Ён быў у сапраўдным сэнсе маім сябрам цягам доўгага перыяду часу. І я думаю, мы ў канчатковым выніку прыдумаем нешта вельмі добрае для абедзвюх краін», - заявіў Трамп.

Але пазней ён заявіў, што Сі Цзіньпін з ім не звязваўся.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках