УСУ прасунуліся ў заходняй частцы Часава Яра
- 11.04.2025, 16:19
- 2,594

Апублікаваныя геалакацыйныя кадры.
Украінскія войскі нядаўна прасунуліся ўздоўж вуліцы Цэнтральнай у заходняй частцы Часава Яра. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ІSW) ад 10 красавіка.
Між тым фіксуецца прасоўванне з боку расейскіх акупантаў каля Тарэцка і Пакроўска.
Як пішуць аналітыкі ISW, расейскія войскі 10 красавіка працягнулі наземныя штурмы на мяжы паміж Курскай і Сумскай абласцямі, але не рушылі наперад.
Паводле ISW, 10 красавіка Сілы абароны Украіны працягвалі абмежаваныя аперацыі ў Белгародскай вобласці.