18 красавiка 2025, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах зноў прадаюць дом, які можа ўразіць сваім знешнім выглядам і коштам

4
У Драздах зноў прадаюць дом, які можа ўразіць сваім знешнім выглядам і коштам

З мінулага года ён патаннеў на 250 тысяч даляраў.

У мікрараёне Дразды ў Менску зноў прадаюць дом, які можа ўразіць сваім знешнім выглядам і коштам. Праўда, у параўнанні з мінулым годам ён патаннеў на 250 тысяч даляраў, піша «Зеркала».

Участак плошчай 10 сотак размешчаны на вуліцы Веснінка. На ім стаіць драўляны дом, жыллё пабудавана ў 1959 годзе. Да вадасховішча Дразды - усяго пяць хвілін пешшу.

«Камунікацыі цэнтральныя, газ - побач. Аб'ект уяўляе з сябе кватэру ў блакаваным жылым доме са сваім участкам, - указана ў абвестцы. - Участак размясціўся ў эксклюзіўным месцы. Вакол прырода, але пры гэтым да цэнтра горада ўсяго 10 хвілін на аўто».

Гэты дом выстаўлялі на продаж у траўні мінулага года, тады яго кошт быў амаль 2,7 млн ​​рублёў, або 850 000 даляраў. Зараз за яго просяць 1 885 020 рублёў, або 600 тысяч далараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках