Трамп зрабіў новую заяву наконт Расеі
7- 11.04.2025, 17:30
- 11,810

Параіў «варушыцца».
У пятніцу, 11 красавіка, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што Расея павінна «варушыцца» праз тое, што занадта шмат людзей гіне.
«Расея павінна варушыцца. Занадта шмат людзей гіне - тысячы кожны тыдзень - у жудаснай і бессэнсоўнай вайне. Вайне, якая ніколі не павінна была адбыцца і якой бы не было, калі б я быў прэзідэнтам», - сцвярджае Трамп.
Раней, 11 красавіка, Axios са спасылкай на крыніцу пісаў, што ў выпадку, калі да канца месяца спыненне агню паміж Украінай і РФ не будзе дасягнутае, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі.