19 красавiка 2025, Субота, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускасць мая, прыналежнасць да краіны зрабілі мяне шчаслівай асобай»

2
«Беларускасць мая, прыналежнасць да краіны зрабілі мяне шчаслівай асобай»
Івонка Сурвіла

Сёння старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле спаўняецца 89 гадоў.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла нарадзілася ў Стоўбцах, першыя гады жыцця правяла ў Засуллі, потым з бацькамі пераехала ў Баранавічы. Юнацтва правяла ў Еўропе: Усходняя Прусія, Данія, вучоба ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы, затым на лінгвістычным аддзяленні Сарбонскага ўніверсітэта, піша «Салідарнасць».

Івонка Сурвіла рыхтавала беларускія перадачы на іспанскім радыё, працавала ў Бюро перакладаў пры Федэральным урадзе Канады, стала сузаснавальніцай і старшынёй канадскага Фонду дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі.

Ад 1997 года яна ўзначальвае Раду БНР.

– Я была беларускай, верыла, што я беларуска, і не патрабавала нічога іншага. І беларускасць мая, прыналежнасць да краіны зрабілі мяне шчаслівай асобай, — зазначала Івонка Сурвіла ў адным з інтэрв’ю.

Усе гэтыя гады, праведзеныя ў эміграцыі, яна выступае за незалежнасць нашай краіны, лічыць безумоўна неабходным захоўваць беларускасць, абараняць нашую мову і культуру. І застаецца сімвалам, маральным арыенцірам для соцень тысяч беларусаў, як у краіне, так і раскіданых па ўсім свеце.

Рэдакцыя Charter97.org шчыра віншуе Івонку Сурвілу з народзінамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках