19 красавiка 2025, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не магу запісацца на візу нават з дапамогай агенцтва»

11
«Не магу запісацца на візу нават з дапамогай агенцтва»

Атрымаць запаветную візу беларусам становіцца ўсё больш складана.

Беларуска падзялілася ў сацсетках, як безвынікова спрабуе атрымаць польскую нацыянальную візу катэгорыі D з дапамогай "праверанага агенцтва". У каментарах некаторыя раяць ёй змяніць прапіску, каб можна было падаць дакументы ў іншым горадзе, піша CityDog.io.

Карыстальніца пад нікам marya__andrey раскала, як ужо тры месяцы не можа запісацца з запрашэннем на польскую візу ў Менску. Са слоў дзяўчыны, яна звярнулася ў агенцтва, якое ўзяло папярэднюю аплату на 500 руб. і паабяцала тэрмін запісу 1-2 месяцы. Аднак ніякіх дакументаў ад кліента не запатрабавалі - толькі грошы і чаканне.

Цяпер, як сцвярджае мянчанка, агенцтва адказвае вельмі рэдка, а спасылкі на верыфікацыю прыходзяць раз на тыдзень, але "ўсё беспаспяхова". “VFS Global працуе праз найскладанейшыя схемы з ботамі, куды простым людзям ніяк не прабіцца. Нейкі адчай”, – піша дзяўчына.

Паводле яе слоў, консульства адмовіла ёй у дапамозе і накіравала на сайт, дзе "ніколі няма акенцаў".

“Адзіны варыянт запісацца - прапісацца ў Берасцейскую ці Гародзенскую вобласці. Менскі рэгіён пакутуе”, - Дар'я.

“А хто вам сказаў, што ў Гарадзенскай вобласці прасцей? Мы бацькоў, маючы запрашэнне на паўгода, таксама ніяк не можам запісаць”, - Алеся.

"Запішыцеся самастойна на гішпанскую візу, і будзе вам шчасце", - Даша.

"Ну вось у мяне мама трэці месяц спрабуе запісацца ў Берасцейскай вобласці праз агенцтва - зараз, мабыць, па ўсёй краіне не запісацца", - FrameHolder.

Нагадаем, з канца чэрвеня 2024 года памяняліся правілы падачы дакументаў у польскіх ВЦ у Гародні і Лідзе - гэта рабіць могуць толькі тыя беларусы, у якіх ёсць рэгістрацыя па месцы жыхарства ў Гародні і Гарадзенскай вобласці.

Важна: размова ідзе менавіта аб пастаяннай рэгістрацыі або штампе ў пашпарце. Часовая рэгістрацыя не будзе з'яўляцца падставай для прыёму дакументаў у гэтых ПЦ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках