19 красавiка 2025, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вырываюць з рук адзін аднаго»: менчукам раптам спатрэбіліся дываны

29
«Вырываюць з рук адзін аднаго»: менчукам раптам спатрэбіліся дываны

У сеціва патрапіла відэа з перапоўненага ГЦ.

У мінскім ГЦ "Першы Гандлёвы" на трэцім паверсе ўтварылася вялікая чарга: менчукі масава рынуліся па дываны. Прычына простая - зніжкі.

Відавочцы расказваюць «Онлайнеру», што ажыятаж пачаўся з самай раніцы. Працуюць чатыры касы, і, хаця чарга прасоўваецца даволі хутка, людзей менш не станавіцца.

- Мы шукаем месца, дзе няма людзей, але не можам знайсці такое, - кажа дзяўчына, здымаючы аглядны відэаролік.

Мяркуючы з відэа, чарга цягнецца ад кас амаль да выхаду. Людзі актыўна набіраюць дываны, нехта выходзіць з двума, нехта — з трыма на плячы. Унутры - шчыльны натоўп, месцамі не праціснуцца.

У каментарах да відэа з месца падзей карыстальнікі дзеляцца ўражаннямі:

“Усім сталі патрэбны дываны. Цісканіна ў краме!”

“Я сёньня туды заяжджала. Людзі піхаліся, пхаліся, з рук адзін у аднаго вырывалі. Жах. Як у заапарку пабывала. Дзеля 20 рублёў эканоміі такую цісканіну рабіць - гэта нешта!”

"Ну вось пра што і размова: калі цэны адэкватныя, то і тавар купляюць".

Некаторыя каментатары ўжо мяркуюць, што да заўтрашняга дня ад дываноў у гэтай краме нічога не застанецца.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках