Байцы ССА Украіны ўзялі ў палон 14 расейцаў у Курскай вобласці
7- 11.04.2025, 20:08
- 4,932

Сярод іх тры афіцэры.
У Курскай вобласці падраздзяленні Сілаў спецыяльных аперацый УСУ цягам апошніх некалькіх дзён узялі ў палон 14 расейскіх вайскоўцаў. У тым ліку і трох афіцэраў, паведамляецца ў тэлеграм-канале ССА.
Як расказалі вайскоўцы, аператары ССА праводзілі серыю спецыяльных дзеянняў у Курскай вобласці. Падчас шэрагу агнявых кантактаў з ворагам ваяры прымушалі варожыя войскі здавацца ў палон.
У выніку спланаваных і зладжаных дзеянняў таксама было знішчана блізу 30 расейскіх вайскоўцаў.
«Задачы выкананыя без стратаў. Усе ваеннапалонныя ўжо даюць паказанні», – адзначылі ў ССА.
