NYT: Дэлегацыя Украіны прыбыла ў ЗША для перамоваў датычна рэдказямельных металаў
3- 11.04.2025, 20:11
- 1,192

Чакаецца, што перамовы прадоўжацца два дні.
Украінская дэлегацыя ў пятніцу, 11 красавіка, прыбыла ў Вашынгтон для новага раўнду перамоваў датычна дамовы аб рэдказямельных металах са Злучанымі Штатамі.
Пра гэта The New York Times даведаўся ад крыніцаў з украінскага боку, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Перамовы паміж Украінай і ЗША датычна дамовы аб нетрах, якія, як чакаецца, пачнуцца ў пятніцу і прадоўжацца два дні, будуць у асноўным тэхнічнымі і не прадугледжваюць удзелу чыноўнікаў, адзначаюць крыніцы NYT.
Украінскую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра эканомікі Тарас Качка, у яе таксама ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрстваў эканомікі і юстыцыі, гаворыцца ў матэрыяле.
З амерыканскага боку дэталяў пра перамоўную групу няма.