CNN: Адміністрацыя Трампа адгаворвала Кітай ад увядзення тарыфаў у адказ
17- 11.04.2025, 21:46
- 18,378

Сі Цзіньпін зрабіў рэзкую заяву.
Чыноўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа спрабавалі пераканаць кітайскіх чыноўнікаў не ўводзіць тарыфы ў адказ супраць ЗША. Але гэта было беспаспяхова.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.
Паводле звестак крыніцаў выдання, падчас прыватных перамоваў за некалькі гадзінаў да таго, як Кітай абвясціў пра новыя тарыфы ў адказ супраць ЗША, адміністрацыя Трампа перасцерагала кітайскіх чыноўнікаў ад такога кроку.
Таксама чыноўнікам КНР заяўлялі, што лідар Кітая Сі Цзіньпін павінен папрасіць аб перамовах з Трампам.
Але Кітай гэта не пераканала – краіна пастанавіла ўвесці тарыф у адказ, а просьбаў званку на ўзроўні лідараў не было.
– Цягам больш як 70 гадоў развіццё Кітая засноўвалася на самадастатковасці і ўпартай працы – ніколі на падачках ад іншых, і ён не баіцца ніякага несправядлівага прыгнечання, – адзначаў Сі Цзіньпін.