13 красавiка 2025, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае рэкордную дапамогу ад «Рамштайна»

11
Украіна атрымае рэкордную дапамогу ад «Рамштайна»

Абвешчаная вялікая сума.

Падчас сённяшняга пасяджэння Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны абвешчаная падтрымка Кіеву ў суме, большай за 21 млрд еўраў (23.85 млрд даляраў).

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Міністэрства абароны Брытаніі Джона Гілі падчас пасяджэння Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны.

«Новая дапамога ў рамках «Рамштайна», абвешчаная сёння (11 красавіка, - рэд.), перавышае 21 млрд еўраў. Гэта рэкордная падтрымка ў вайсковай дапамозе Украіне», - заявіў Гілі.

Пасяджэнне «Рамштайн»

Пасяджэнне «Рамштайна» - гэта назва рэгулярных сустрэч Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны, якая аб'ядноўвае дзясяткі краін свету. Упершыню такая сустрэча адбылася яшчэ ў 2022-м на амерыканскай авіябазе «Рамштайн» у Нямеччыне, адкуль і паходзіць назва. Мэта гэтых пасяджэнняў - каардынацыя вайсковай дапамогі Украіне ў вайне супраць Расеі, абмеркаванне абаронных патрэб, пастаўкі зброі, навучанне вайскоўцаў і падтрымка ў доўгатэрміновай перспектыве.

Удзельнікі «Рамштайн» - краіны NATO, Еўрапейскага Звязу, а таксама іншыя партнёры Украіны. Гэтыя сустрэчы сталі ключавой пляцоўкай для прыняцця пастаноў аб перадачы танкаў, сістэм СПА, артылерыі і іншых тыпаў узбраення.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках