13 красавiка 2025, Нядзеля, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа рыхтуе для Трампа спецыяльны план

6
Еўропа рыхтуе для Трампа спецыяльны план

Каб пераканаць ЗША даць гарантыі бяспекі Украіне.

У найбліжэйшыя тыдні еўрапейскія краіны маюць намер прадэманстраваць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу комплексны план размяшчэння вайскоўцаў ва Украіне. Хаўруснікі разлічваюць, што гэты план пераканае амерыканскага лідара даць гарантыі бяспекі ўкраінскай дзяржаве, піша Bloomberg .

У найбліжэйшыя два тыдні вайсковыя кіраўнікі маюць намер прапрацаваць дэталі таго, як узначаленая Еўропай «кааліцыя ахвочых» дапаможа гарантаваць бяспеку паветранай прасторы, узбярэжжа і сушы Украіны, а таксама адраджэнне яе сіл, заявілі ў пятніцу кіраўнік брытанскага абароннага ведамства Джон Хілі і яго французскі калега Себасцьян Лекарню.

Напярэдадні міністр абароны Злучанага Каралеўства паведаміў, што 200 вайсковых планіроўшчыкаў склалі «добра прапрацаваны» план, які тычыцца таго, як будуць працаваць еўрапейскія сілы, уключаючы прапановы аб тым, як украінскія вайскоўцы могуць «стаць наймацнейшым магчымым фактарам стрымлівання».

Між тым кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла, што апошнія перамовы ў рамках «кааліцыі ахвочых» не далі дакладных адказаў на пытанне, як будзе функцыянаваць міратворчая місія ва Украіне, піша The Telegraph. З яе слоў, у розных краін розныя меркаванні на гэты конт, перамовы прадаўжаюцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках