13 красавiка 2025, Нядзеля, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся, кім з'яўляюцца кітайцы, якія пайшлі ваяваць на баку РФ

13
СМІ даведаліся, кім з'яўляюцца кітайцы, якія пайшлі ваяваць на баку РФ

Яны знаходзяцца на фронце з ухвалы Пекіна.

Жаўнеры Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія ваююць супраць Украіны на баку расейцаў, з'яўляюцца наймітамі і не звязаныя з кітайскімі ўладамі, хоць і знаходзяцца на фронце з ухвалы Пекіна.

Аб гэтым піша Reutеrs са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, якія знаёмыя з амерыканскай выведкай, а таксама на словы былога супрацоўніка заходняй выведкі.

«Больш за сто грамадзян Кітая, якія ваююць на баку расейскіх войск супраць Украіны, з'яўляюцца наймітамі, якія, здаецца, не маюць наўпроставай сувязі з урадам Кітая», — гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час журналісты падкрэслілі, што кітайскія вайсковыя афіцэры знаходзяцца на фронце і ў тыле Расеі, маючы адабрэнне Пекіна, каб вынесці тактычныя ўрокі з вайны.

Амерыканскія чыноўнікі, якія размаўлялі на ўмовах ананімнасці, заявілі, што кітайскія байцы маюць мінімальную падрыхтоўку і не маюць прыкметнага ўплыву на ваенныя аперацыі Расеі.

Крыніцы Reutars таксама падкрэслілі, што на баку Расеі ваююць амаль 200 кітайскіх наймітаў, з якімі кітайскі ўрад не мае ніякай сувязі.

«Але кітайскія вайсковыя афіцэры, з ухвалы Пекіна, падарожнічаюць паблізу расейскіх франтоў, каб вынесці ўрокі і тактыку з вайны. Са слоў былога чыноўніка, афіцэры «знаходзяцца там абсалютна з дазволу Пекіна», - адзначаецца ў артыкуле.

Са слоў журналістаў, ЦРУ, Офіс дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША і Рада нацыянальнай бяспекі, а таксама пасольства Кітая ў Вашынгтоне не адказалі неадкладна на запыты аб каментарах.

Нагадаем, 8 красавіка ў сеціве з'явіліся першыя відэа з кітайскімі жаўнерамі, якія трапілі ў палон, ваюючы на баку РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках