Украіна прадэманстравала новую ракету-дрон «Барс»
9- 12.04.2025, 21:17
- 15,298

Падрабязнасці наконт баявога выкарыстання пакуль не выдаюцца.
Летась Украіна распрацавала новы тып узбраення - ракету-дрон пад назвай «Барс». У той жа час падрабязнасці аб тэхнічных характарыстыках ці баявым выкарыстанні новага ўзору пакуль не выдаюцца.
Як інфармуе LIGA.net, пра гэта падчас брыфінгу «Українська зброя 2024» распавёў міністр у пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Герман Смятанін.
Са слоў чыноўніка, летась Украіна пачала ствараць новае пакаленне крылатых ракет, прынамсі, распрацоўкі, якія ён ахарактарызаваў як «ракеты-дроны». У гэтую катэгорыю, акрамя «Барса», уваходзяць таксама «Паляніца», «Пекла» і «Рута».
Смятанін адзначыў, што калі ў 2023 годзе ўкраінскі абаронна-прамысловы комплекс выпускаў толькі адну мадэль крылатых ракет - «Нэптун», то ў 2024-м арсенал папоўніўся значнай колькасцю новых распрацовак. Гэта дазволіла ў восем разоў павялічыць аб'ём вытворчасці ў параўнанні з папярэднім годам.