Прынцу Гары ў Львове зрабілі незвычайны падарунак
6- 12.04.2025, 9:59
- 10,992

У ім ёсць глыбокі сімвалізм.
Брытанскаму прынцу Гары, які наведаў рэабілітацыйны цэнтр Superhumans Center у Львове, падарылі велікодны кошык з паскай, якую спяклі з мукі з размінаваных украінскіх палёў.
Пра гэта паведаміла кіраўніца Мінэканомікі Юлія Свірыдэнка, інфармуе Цензор.НЕТ.
З яе слоў, з герцагам Сасекскім гаварылі аб праграмах падтрымкі ветэранаў, а таксама аб гуманітарным размінаванні. Пасля гэтага яна перадала прынцу Гары сімвалічны падарунак.
«Каб паказаць сапраўдную цану, якую Украіна плаціць за тое, што нашы землі замінаваныя, падарыла прынцу асаблівы падарунак - велікодны кошык, у якім паска прыгатаваная з мукі з размінаваных палёў.

А пісанкі, якія былі ў велікодным кошыку, зрабіла маці шпітальеркі Ірыны Цыбух, якая загінула летась на Харкаўшчыне.
«Дзякуй прынцу Гары за неймаверную падтрымку Украіны, за чалавечнасць і прастату. За тое, як ён трапятліва абдымаў дзяцей, як шчыра гутарыў з хлопцамі ў Superhumans», - дадала Свірыдэнка.
Нагадаем, 10 красавіка прынц Гары наведаў параненых украінскіх вайскоўцаў у Львове падчас свайго таемнага візіту ва Украіну.